Артыкулы, рэпартажы, меркаванні. Ветэранская арганізацыя двойчы ардэнаноснай Мінскай вобласці --Статьи, репортажи, мнения. Ветеранская организация дважды орденоносной Минской области

Ніхто не забыты, нішто не забыта

Жывая памяць аб гераічных пакаленнях


Сучасныя школьнікі ведаюць пра вайну толькі з урокаў гісторыі, твораў мастацкай літаратуры ды кінафільмаў. Усё менш і менш застаецца сведкаў, якія могуць расказаць пра подзвіг народа. Памяць аб тых, хто прайшоў праз жахі вайны ўвекавечана ў помніках і абелісках.

У дзяржанай установе адукацыі “Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа імя Якуба Коласа” даўно вядзецца работа па захаванні і ўшанаванні памяці аб тых векапомных гадах. Піянеры дружыны імя Якуба Коласа, члены першаснай арганізацыі БРСМ, якія адначасова з’яўляюцца членамі краязнаўчага аб’яднання па інтарэсах, узялі шэфства над помнікам загінуўшым аднавяскоўцам (фота 1,2 ), помнікам Ношка Натану і 28 партызанам, які ўстаноўлены недалёка ад в. Паласня (фота 3,4)

1234

Работа вядзецца пад кіраўніцтвам Каранеўскай Таццяны Леанідаўны, педагога-арганізатара і Хвалей Таццяны Уладзіміраўны, кіраўніка турысцка-краязнаўчага аб’яднання па інтарэсах.

Менавіта пад час такой сумеснай дзейнасці – пошукавай работы, высветлілася, што зусім недалёка ля вёскі Мархачоўшчына знаходзіцца месца пахавання салдат, што былі расстраляны яшчэ ў пачатку вайны. Аб ім нам расказалі мясцовыя жыхары Хвалей Ніна Анатольеўна (фота 5) і Хвалей Сяргей Іосіфавіч.5

У тым далёкім 1941 годзе Сяргею Іосіфавічу было толькі 10 гадоў, але ён добра памятае тыя жахлівыя падзеі. Суразмоўца расказаў, што на тым месцы фашысты растралялі двух савецкіх салдат, а ноччу яго бацька іх пахаваў.

Невядомых месцаў пахавання салдат вайны быць не павінна. Таму мы абазначылі яго памятным знакам. Але устанавіць яго непасрэдна на тым месцы, дзе воіны былі пахаваны, не змаглі, бо яно зараз знаходзіцца на калгасным полі. Менавіта па гэтай прычыне аднеслі памятны знак бліжэй да дарогі, каб кожны змог спынніцца і аддаць даніну памяці загінуўшым.

678

Аднак наша работа не абмежавалася толькі шэфствам над вышэйназванымі помнікамі. Мы здзяйсняем велапаходы па памятных месцах роднай Стаўбцоўшчыны, даведаліся пра гісторыю помнікаў в. Вішнявец (фота 9), здзейснілі велапаход па мясцінах славы ў в. Новы Свержань, г. Стоўбцы.

9

Не засталіся без увагі і сумныя старонкі гісторыі – наведалі яўрэйскія могілкі ля в.Новы Свержань ( фота 10).

10

Ушаноўваючы памяць загінушых, не забываюць вучні і пра жывых сведкаў ваенных ліхалеццяў. Мы наведваемся ў Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, ладзім канцэрты, віншуем іх са святамі: День пажылых людзей День Перамогі, Новы год (фота 11,12).

1112

Гады ідуць, адыходзяць у вечнасць тыя, хто здабываў нам мір. А мы павінны паспець пачуць тых, хто я шчэ побач з намі, хто прайшоў доўгімі дарогамі вайны – ветэранаў вайны. Піянеры і члены БРСМ з’яўляюцца шэфамі ветэранаў вайны. Іх у нашай вёсцы засталося толькі двое: Лосик Михаил Михайлович, на фото слева и Валько Михаил Михайлович, на фото справа.

Вучні наведваюць ветэранаў дома, а напярэдадні вельмі адметнага для іх свята, Дня Перамогі, нашы сустрэчы асабліва урачыстыя (фота 13).

13

І праз гады не павінны людзі забываць тых, дзякуючы каму мы жывём у мірнай краіне, маем магчымасць будаваць планы на будучае.